На «Світанку» шьют льняную коллекцию

Лета ў гэтым годзе будзе яркім і сонечным. Так сцвярджаюць на закрытым акцыянерным таварыстве “Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма “Світанак”. Спецыялісты прадпрыемства маюць рацыю, бо ўжо сёння яны працуюць над летняй калекцыяй адзення, якая будзе выканана з ільняных тканін высокага гатунку.

У цэху №2 на 8 “А” патоку па давальніцкай сістэме для Аршанскага льнокамбіната шыюць жаночыя льняныя пінжакі. Яны выкананы ў модных у будучым сезоне колеравых гамах: насычана жоўтай, блакітнай і зялёнай. Хутка пачнуць шыць і штаны да іх. Сярод тых, хто працуе над стварэннем новай калекцыі,  маладая швачка чацвёртага разраду Ірына Салаўёва. На “Світанку” яна не навічок. Працоўны стаж дзяўчыны – пяць гадоў. Ірына — выдатны спецыяліст. Усе аперацыі заўсёды выконвае на 10 балаў. Майстар цэха Ірына Браніславаўна Мазнічэнка задаволена работай сваёй падначаленай і спадзяецца, што ў будучым яна стане сапраўдным прафесіяналам сваёй справы.

Н. Турок.

One thought on “На «Світанку» шьют льняную коллекцию

  • 18.02.2010 в 16:06
    Permalink

    Рубрика — супер!
    Даёшь фото Ирины!

Добавить комментарий