Помнік вернасці
Сабака – сапраўдны сябра чалавека. Пра гэта гавораць розныя факты. Сабакі і двор сцерагуць, і чужых у кватэру не пускаюць, і дзяцей малых аберагаюць, нават, землятрус прадказваюць (выюць). А колькі карысці ад службовых сабак! Яны і дзяржаўныя граніцы ахоўваюць, і шукаюць наркотыкі, і затрымліваюць злачынцаў, і служаць павадырамі для інвалідаў по зроку.
У свеце існуе шмат помнікаў сабакам. У Беларусі адзін з такіх устаноўлены ў парку Нясвіжскага маёнтка. У канцы XIX стагоддзя ўдзячны Радзівіл паставіў яго ў гонар свайго чатырохногага сябра, які ўратаваў яму жыццё на паляванні (на здымку).
М. Сінякоў.