Шэфская дапамога

Клопат аб будучым ураджаі – прэрагатыва не толькі працаўнікоў аграпрамысловага комплексу. Шмат намаганняў прыкладаюць дзеля гэтага і працоўныя калектывы гараджан. Апрача вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання для жывёлагадоўчых комплексаў, будматэрыялаў для аграгарадкоў, мінеральных угнаенняў і шмат іншага, работнікі прад-прыемстваў і арганізацый краіны актыўна ўдзельнічаюць у выкананні харчовай праграмы дзяржавы.

Напрыклад, яшчэ з зімы ў адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 29.01.2010 года прадпрыемствам і арганізацыям гарадоў Віцебскай вобласці рэкамендавана аказаць дапамогу работнікам аграпрамысловага комплексу па вывазцы арганічных угнаенняў на палі пад яравыя культуры. Згодна з распараджэннем Аршанскага гарвыканкама ад 10 лютага, у рамках шэфскай дапамогі, прадпрыемствы і арганізацыі Оршы, Барані і Балбасава выдзелілі тэхніку і лю-дзей для працы ў гаспадарках з вялікімі аб’ёмамі работ па арганіцы на палях Аршанскага і Дубровенскага раёнаў.

Па словах намесніка начальніка райсельгаспрода Аршанскага райвыканкама Максіма Мікалаевіча Свентаржыцкага, у так званыя механізаваныя атрады ўвайшлі механізатары з 12 гарадскіх прадпрыемстваў. Сёння ўжо можна гаварыць пра нядрэнную работу механізатараў з ААТ “Будтрэст №18”, ААТ “Оршабудматэрыялы”, РУП “Аршанскі авіярамонтны завод”, КБК і Д. За пэўны час пасля прыняцця дадзенага рашэння шэфы паспелі вывезці па снезе на палі сельскагаспадарчых кааператываў раёна 6,5 тысячы тон з запланаваных 36 тысяч тон. Аналагічныя атрады створаны і з механізатараў раённых прадпрыемстваў: ААТ “Аршанскі райаграсервіс”, Аршанскі “Лясгас”, КУП “Аршанскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”, КУП “Райжылфонд”, а таксама прадстаўнікоў гэтай прафесіі з дарожных службаў. Напрыклад, механізатары ААТ “Аршанскі райаграсервіс” толькі на сучасны момант вывезлі на палеткі раёна для падрыхтоўкі глебы пад сяўбу яравых культур 28,5 тысячы тон угнаен-няў. Агульная колькасць вывезенай на палеткі арганікі механізаванымі атрадамі і ўласнымі сіламі сельгаспрадпрыемстваў складае 308,8 тысячы тон. Асноўная ўвага пры вывазцы арганікі надаецца пасяўным плошчам пад кукурузу і бульбу: сёлета тут будзе засея-на 6170 гектараў кукурузы і 360 гектараў бульбы. Цёплае сонейка сагнала снег з палеткаў, але таянне глебы працягваецца, і трактары грузнуць у вязкай зямлі. Па гэтай прычыне не ўся тэхніка можа працаваць у полі, менавіта на гэтым фактары кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый неабходна засяродзіць увагу, што ў свой час замаруджвае выкананне даведзенага задання па вывазцы арганікі.

Л. ГАТОЎСКАЯ.
Фота А. ШУРДУКОВАЙ.

Добавить комментарий