За працоўныя заслугі

Сёлета ААТ Станказавод «Чырвоны барацьбіт», які ўзначальвае дырэктар Аляксандр Шульгін, прызнаны адным з лепшых прадпрыемстваў айчыннай прамысловасці і ўзнагароджаны Прэміяй Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь у вобласці якасці.

Яшчэ адна прыемная навіна прыйшла на завод напярэдадні Першамайскага свята працы. Указам Прэзідэнта №128 ад 1 красавіка 2011 года медалём “За працоўныя заслугі” ўзнагароджаны слесар механазборачных работ Уладзімір Кірэеў, муляр Юрый Родкін, галоўны інжынер Аляксандр Шацкі, дырэктар Аляксандр Шульгін.

З рук кіраўніка ўрада Міхаіла Мясніковіча ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску медалі таксама атрымалі токар Міхаіл Віткоўскі і аператар станкоў з лікавым праграмным кіраваннем Анатоль Януковіч (на здымку злева направа) – тэхнічна адукаваныя работнікі, ветэраны прадпрыемства, якія носяць званне лепшых станкабудаўнікоў.

У гэтыя святочныя дні пры­маюць віншаванні начальнік механічнага цэха Уладзімір Міхайлаў і майстар Ларыса Арлоўская, якім днямі бу­дуць уручаны ордэны Пашаны. Званне “Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь” атрымае і намеснік начальніка зборачнага цэха Віталій Кузняцоў, з удзелам якога праводзіцца вялізная праца па засваенні спецыяльнага шліфавальнага абсталявання, не маючага аналагаў у рэспубліцы.

Людміла ЦІМАШКОВА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий