Чароўная флейты мелодыя

Наш ансамбль флейтыстаў “Сірынкс” зноў аказаўся на вышыні. Атрымаўшы гран-пры ў Віцебску на абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Дзень добры, мір!”, юныя музыкі былі запрошаны ў Мінск для ўдзелу ў гала-канцэрце, дзе былі адзначаны дыпломам 1-ай ступені. Так высока ацаніла аўтарытэтнае журы ў складзе вядомых кампазітараў і дзеячаў культуры майстэрства юных дараванняў.

Віцебскую вобласць на гала-канцэрце прадстаўлялі толькі два нумары, затое вельмі сур’ёзнымі канкурэнтамі былі сталічныя калектывы, а таксама выканаўцы з іншых абласцей рэспублікі. Таму апынуцца ў ліку мацнейшых для ўдзельнікаў ансамбля Владлены Малікавай, Вікторыі Бацалёвай, Наталлі Багачовай, Дарыі Кравец, Алены Івулінай і кіраўніка ансамбля Наталлі Жалезняковай, выкладчыцы музыкі, было прыемнай нечаканасцю. Хаця наўрад ці гэта была нечаканасць: “Сірынкс” добра вядомы не толькі ў Оршы, але і ў іншых рэгіёнах Віцебшчыны, ён з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх святочных урачыстасцей і конкурсаў.

Да сказанага варта дадаць, што ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь станоўча вырашана пытанне аб прысваенні ансамблю “Сірынкс” ДАСШ №8 звання “Узорны”.

М. КАМАРОЎСКІ,
ДАСШ №8.

Добавить комментарий