Уборку урожая первым на Оршанщине начал «Тепличный»

Першымі ў Аршанскім раёне да масавай уборкі ўраджаю прыступілі хлебаробы філіяла «Цяплічны» РВП «Віцебскэнерга». На спробнае жніво камбайны выйшлі ў поле ўжо на пачатку тыдня.
Намеснік дырэктара па раслінаводстве Віктар Дубянец ведае, што ў хлебаробскай справе важна не толькі хуткасць. На першы план заўсёды выходзіць якасць.
– Усяго нам неабходна ўбраць 636 га азімай пшаніцы, 310 га – ячменю, 300 га – зернебабовых культур, – расказвае Віктар. – Пакуль што сярэдняя ўраджайнасць трымаецца не менш за 40-42 ц/га. Улічваючы сёлетнія ўмовы надвор’я, гэта добры паказчык. Без хлеба не застанемся. Усе неабходныя работы па доглядзе і апрацоўцы пасеваў праведзены своечасова, тэхналогія вытрымана ў поўным аб’ёме, цяпер справа за камбайнерамі.
Пяць экіпажаў камбайнераў філіяла «Цяплічны» ўступілі ў барацьбу за ўраджай-2018. Два з іх працуюць на новенькіх камбайнах, якія набыты за сродкі інвестфонду. 


Васіль Клімянкоў у філіяле «Цяплічны» працуе другі год, а вось Аляксей Вітвер пакуль што навучэнец Віцебскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа. Падчас летніх канікул упершыню вырашыў на сабе адчуць, што такое хлебаробскі лёс.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий