У Аршанскім раёне прайшлі «Зажынкі» (+фота)
Сёлета Аршанскаму раёну неабходна будзе правесці ўборку зерневых з плошчы больш за 32 тысячы га.
Залатымі промнямі пераліваецца збожжа на сонцы і ўжо просіцца ў засекі. Надышоў самы адказны час для аграрыяў – уборачная кампанія. Камбайны выйшлі на жніўныя палеткі, каб зярнятка да зярнятка ўбраць сёлетні ўраджай.
Перад тым як пачнуцца гарачыя спаборніцтвы, на полі сельскагаспадарчага філіяла “Селекцыйна-гібрыдны цэнтр “Задняпроўскі” адкрытага акцыянернага таварыства “Аршанскі КХП” паблізу населенага пункта Гацькаўшчына прайшло традыцыйнае свята “Зажынкі”.
Ушанаваць працаўнікоў сяла, пажадаць ім поспехаў на жніве прыехалі госці: старшыня Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Станіслаў Кошкін, члены выканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, якія аказваюць шэфскую дапамогу аграрыям.
Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.
Працяг чытайце ў «АГ» №89 ад 8.08.2017 г.