Чем занимается фонд социальной защиты населения в Орше

калектывы раённага і гарадскога Фондаў сацыяльнага страхавання насельніцтва

Менавіта ў гэты дзень  два дзесяцігоддзі таму Савет Міністраў  Беларускай ССР  прыняў  Пастанову  за №327 “Аб  утварэнні Фонду сацыяльнага страхавання Беларускай ССР”. Праз чатыры гады Фонд быў рэарганізаваны ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Сёння галоўнай функцыяй  службы з’яўляецца забеспячэнне своечасовага і ў поўным аб’ёме фінансавання пенсій і дапамог за кошт паступленняў, найважнейшай складаючай якіх выступаюць страхавыя ўзносы. За кошт Фонду фінансуюцца санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне грамадзян, а таксама арганізацыя і вядзенне індывідуальнага (персаніфіцыраванага) уліку звестак аб застрахаваных асобах, арганізацыя і вядзенне прафесійнага пенсійнага страхавання застрахаваных асоб і іншае. Практычна кожны грамадзянін  Беларусі  карыстаецца дзяржаўным  сацыяльным страхаваннем.

У нашым рэгіёне абавязкі  па вышэй адзначаных функцыях ускладзены  на  Аршанскі  раённы і гарадскі аддзелы Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай  абароны насельніцтва. Тут працуюць  адукаваныя, кваліфікаваныя спецыялісты, якія прыкладаюць шмат намаганняў, каб  забяспечыць  своечасовае  паступленне страхавых  узносаў.

Ліна АФАНАСЬЕВА

Добавить комментарий