Больш за 50 удзельнікаў прыехалі на кірмаш «Аршанскі каравай»
Сёння распачаў сваю работу рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш “Аршанскі каравай”, які разгарнуў свае гандлёвыя палаткі каля плошчы Калегіума іезуітаў. Да 3 ліпеня ўключна аршанцы і госці горада змогуць набыць для сябе і блізкіх разнастайныя падарункі.
Больш за 50 удзельнікаў прыехалі на рэспубліканскі кірмаш, каб парадаваць пакупнікоў сваімі навінкамі, акцыямі, зніжкамі, дэгустацыямі. Як заўсёды, аршанскія прадпрыемствы шырока прадставяць на “Аршанскім караваі” прадукты харчавання і іншыя тавары штодзённая попыту.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Віцебскае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Аршанскага райвыканкама.
Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.