Аліна Талай правядзе ў Оршы ўрок роднай мовы

Знакамітая спартсменка з Оршы Аліна Талай 15 сакавіка ў гімназіі №2 правядзе ўрок сацыяльна-адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». Разам з ёй у праекце ўдзельнічаюць вядучы «Падарожжаў дылетанта» Юры Жыгамонт і дзіцячая пісьменніца Алена Масла.

З нашага горада пачынаецца серыя урокаў адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» на Віцебшчыне, якая ахопіць 25 школ вобласці. У Оршы пашчасціць паўдзельнічаць у праекце і пабачыцца з незвычайнымі настаўнікамі вучням гімназіі №2 і сярэдніх школ №4, 9, 17, 19.

З ініцыятывай праекта выступіла кампанія velcom і атрымала падтрымку Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Увагу да беларускай мовы і літаратуры дзякуючы незвычайным заняткам звярнулі ўжо больш за 17 тысяч школьнікаў са ўсёй Беларусі.

Добавить комментарий