Жыхары раёна падпісваюцца на «Аршанскую газету»

У перыяд падпісной кампаніі на газеты і часопісы ў рэдакцыі “Аршанскай газеты” стала ўжо традыцыяй сумесна з паштавікамі праводзіць дзень падпісчыка. 9 верасня ён праходзіў у паштовым аддзяленні ў Барані, якое ўзначальвае Валянціна Арлова.
podpiska-2

podpiska-6З жыхарамі Барані раённую газету звязвае даўняе сяброўства. Многія з іх з’яўляюцца не толькі чытачамі “Аршанкі”, але і яе аўтарамі. Падчас мерапрыемства прыйшлі падпісацца на “Аршанскую газету” на 4 квартал 2016 года работнікі ААТ “Тэхніка сувязі”, дзіцячага садка і настаўнікі школ. Адкрылі лік падпісчыкаў працаўнікі аддзела тэхнічнай дакументацыі ААТ “Тэхніка сувязі” Валянціна Зубоўская, грамадскі распаўсюджвальнік друкаваных выданняў, і Святлана Самасейка. Потым паштальён Валянціна Краўчанка аформіла падпіску Наталлі Уцінёвай – загадчыцы гаспадаркі дзіцячага садка №37, педагогу-арганізатару СШ №18 Вікторыі Кузінай, загадчыцы бібліятэкі СШ №15 Марыі Пятровай, пенсіянеру Алегу Новікаву і іншым. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў ад рэдакцыі газеты сувеніры і не толькі. Паспрабаваць сваю прадукцыю ім прапанавала адкрытае акцыянернае таварыства “Оршасырзавод”.
podpiska-5Плаўленыя сыры і марожанае, якія прадпрыемства выпускае пад гандлёвымі маркамі “Сырный двор” і “Сказка в ладошке”, карыстаюцца попытам у спажыўцоў, бо вядома, што для вытворчасці малочных прадуктаў на прадпрыемстве выкарыстоўваюцца толькі натуральныя інгрэдыенты. Аршанскія сыраробы штогод песцяць аматараў плаўленых сыроў і марожанага навінкамі. А пры іх стварэнні заўсёды ўлічваюць сучасныя тэндэнцыі ў вытворчасці і смакі, якім аддаюць перавагу пакупнікі.
podpiska-4

podpiska-1Дзень падпісчыка прайшоў плённа і для нас – журналістаў, бо чытачы выказалі ў адрас газеты нямала пажаданняў і каштоўных заўваг. На іх думку, напрыклад, прыемней чытаць матэрыялы, надрукаваныя большым шрыфтам, са здымкамі, а журналістам трэба больш расказваць аб творчых і працавітых людзях.

podpiska-3
Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий