На аршанскіх палетках ідзе ўборка рапсу
На палях сельскагаспадарчых арганізацый Аршанскага раёна ў цяперашні час ідзе ўборка яравога рапсу.
Поўны тэкст чытайце ў друкаванай версіі «АГ» №106 за аўторак, 13 верасня 2016 года.

Камбайнеры СВК “Ларынаўка” Мікалай Захарэнка, Сяргей Зямцоў, галоўны аграном Аляксандр Каплун, вадзіцель Сяргей Каткоўскі
Практыкай даказана, што вырошчванне рапсу – справа выгадная, лічаць аграрыі, у тым ліку ў СВК “Ларынаўка” (дырэктар А. Кухцянкоў). Гэта культура рэнтабельная, яна карыстаецца попытам у вытворцаў алею. Напрыклад, ААТ “Віцебскі маслаэкстракцыйны завод” гатова закупаць практычна ўсё зерне. Таму пад ураджай сёлетняга года пасяўныя плошчы гэтай культуры ў гаспадарцы былі павялічаны. Калі летась яго сеялі на 250 га, то сёлета – на 400 га.
У СВК “Ларынаўка” даўно займаюцца вырошчваннем рапсу. Безумоўна, добры вопыт працы мае і галоўны аграном Аляксандр Каплун:
– Расліна гэта капрызная, патрабуе апрацоўкі, падкормкі. Але, калі дакладна захоўваць тэхна-логію вырошчвання, яна дае добры ўраджай, – расказвае Аляксандр Васільевіч.
Па адзнаках спецыяліста, сёлета ўраджайнасць рапсу нармальная – 26,1 ц/га. Трэба адзначыць, што эта самы высокі паказчык у раёне. На вышыні таксама агракамбінат “Юбілейны”, РВУП “Вусце” НАН Беларусі, СГЦ “Задняпроўскі”.
Людміла Маршаловіч.
Фота аўтара.