Як прайшлі народныя гулянні «Арэхавыя пацехі» ў Арэхаўску (+фота)
Каляндар святаў Аршаншчыны папоўнілі народныя гулянні “Арэхавыя пацехі”. Другі год запар яны праводзяцца ў жніўні ў перыяд Спаскіх святаў у г. п. Арэхаўск і збіраюць усё больш удзельнікаў.
Вось і ў суботу, 20 жніўня, напярэдадні Арэхавага Спаса на плошчы ля раённага Дома культуры сабраліся ўдзельнікі фестывалю, арганізарам якога стаў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аршанскага райвыканкама. Адкрыла мерапрыемства старшыня Арэхаўскага выканаўчага камітэта Т. Котава. Тамара Міхайлаўна адзначыла, што Арэхаўск мае цікавую гісторыю, а цяперашняе пакаленне павінна запісаць у яе свой радок, аддаючы даніну слаўным традыцыям продкаў. Яна выказала надзею, что свята спадабаецца сяльчанам і будзе садзейнічаць развіццю нацыянальнай культуры.
Падрабязнасці чытайце ў «АГ» №97 за аўторак, 23 жніўня.
Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фота аўтара.