Надвор’е ў Оршы на выхадныя: да +21, але часам дажджы
9 красавіка. Воблачна, з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў, 5-10 м/с, пры навальніцах да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6, +11, днём +9, +14.
10 красавіка. Воблачна, з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні, усходні, 4-9 м/с, пры навальніцах да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6, +11, днём +14, +19, месцамі +21.
11 красавіка. Воблачна, з праясненнямі, часам дажджы, у многіх раёнах магчымы навальніцы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні, 5-10 м/с, пры навальніцах да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5, +10, днём +7, +12, месцамі +17.