На кукурузных палетках

злева направа: механізатар Сяргей Захарэнка, галоўны аграном Аляксандр Каплун і вадзіцель Сяргей Каткоўскі

Днямі ў СВК “Ларынаўка” завяршылася ўборка кукурузы. Усяго пад гэту сельскагаспадарчую культуру тут было задзейнічана 290 гектараў зямлі.  Упершыню 100 гектараў з агульнай пасяўной плошчы адведзена на ўборку кукурузы на зярно, 190 гектараў – на кармы. Ураджайнасць складае 50 ц/га.

Уборку ўраджаю кукурузы кіраўніцтва СВК “Ларынаўка” даверыла вопытным працаўнікам, сёлетнім удзельнікам рэспубліканскіх і абласных “Дажынак” механізатару Мікалаю Захарэнку і  вадзіцелю Сяргею Каткоўскаму. У адной звязцы яны працуюць ужо не першы год, таму са сваёй задачай заўсёды спраўляюцца выдатна. Яны і падчас зернеўборачнай кампаніі выйшлі на перадавыя пазіцыі, цяпер і на ўборцы каралевы палёў – кукурузы ўсе  неабходныя работы пастараліся завяршыць у аптымальна сціслыя тэрміны.

Галоўны аграном СВК “Ларынаўка” Аляксандр Васільевіч Каплун адзначае, што кукуруза сёлета ўрадзіла добрая, але хочацца, каб вынік працы на зямлі быў яшчэ лепшы.

Настасся ТУРОК

На здымку (злева направа): механізатар Сяргей Захарэнка, галоўны аграном Аляксандр Каплун і вадзіцель Сяргей Каткоўскі.

Добавить комментарий