У Копыскім цэнтры рамёстваў ствараюць навагоднія сувеніры
У творчых майстэрнях Копыскага цэнтра рамёстваў ствараюць навагоднія сувеніры.
З гліны атрымліваюцца цудоўныя званочкі, медальёны з выявай сімвала наступаючага года – Малпы, казачныя Дзеды Марозы. А вось драўляныя ёлачкі сапраўдныя прыгажуні. Самы шырокі выбар разнастайных падсвечнікаў, якія ствараюць у кожным доме атмасферу ўтульнасці і цеплыні. Увесь гэты казачны цуд – справа рук майстроў цэнтра: Алены Сухаваравай, Святланы Ліцвінавай, Алены Бараноўскай, Галіны Арцёмавай, Вікторыі Шчэрба, Наталлі Марозавай.
Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.