Купалаўскі запаведнік у Ляўках адкрыў абноўленую экспазіцыю з мультымедыйным акном

Новая мультымедыйная экспазіцыя распавядае пра тыя часы, калі Янка Купала бываў у Ляўках. Створана яна на аснове як старых, так і новых  краязнаўчых матэрыялаў, гісторый пра людзей, з якімі ён сустракаўся ў гэтых мясцінах. 

IMG_5144Поўнасцю адноўлены  інтэр’ер пакояў былой сядзібы Копыскага лясніцтва. Асаблівае месца ў новай экспазіцыі займае гісторыя саміх Ляўкоў і Копысі. Але самае цікавае, што прываблівае ўсіх наведвальнікаў, гэта стылізаваны пакой былога лясніцтва з мультымедыйным акном, зазірнуўшы ў якое можна зрабіць вандроўку ў мінулае. Сярод зялёных дрэў і спеваў птушак па двары задуменна гуляе сам… Янка Купала. Уражваюць таксама ўнікальныя матэрыялы з раскопак Пятроўскага вала, які знаходзіцца ў Копысі, мемарыяльны куток – творчая майстэрня паэта. Завяршаюць экспазіцыю зала, прысвечаная дачы класіка беларускай літаратуры, і запіс яго голасу.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Больш падрабязна чытайце ў  «АГ» №145 за 17 снежня 2015 г.

Добавить комментарий