Зорцы дадуць імя Уладзіміра Караткевіча (+афіша мерапрыемстваў да 85-годдзя)
Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 85-годдзя з дня нараджэння славутага земляка, пачаліся ў Оршы ўжо сёння, 25 лістапада. У музеі адкрыта выстава рукапісаў Ул. Караткевіча з архіваў музейнага комплекса, праведзены «круглы стол» аб стратэгіях захавання памяці пісьменніка. З пачатку тыдня ў грамадскім транспарце гучаць вершы Караткевіча. Акцыя працягнецца да 29 лістапада.
Заўтра, у народзіны рыцара сумлення і свабоды, пройдуць традыцыйныя літаратурныя чытанні.
26 лістапада |
||
10.00 |
Служба у памяць аб У. С. Караткевічы |
Царква Прп. Леаніда |
11.00 |
Літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна!” каля помніка пісьменніку |
Дзіцячы парк “Казачная краіна”(ля помніка У. Караткевічу) |
12.00 |
Цырымонія спецгашэння юбілейнага канверта з маркай сумесна з РУП “Белпошта” |
Музей |
15.00 |
Адкрыццё мастацкай выставы “Зямля пад белымі крыламі-2015” |
Музей |
16.30 |
Гарадскі ўрачысты канцэрт. Прысваенне імя Караткевіча зорцы ў Міжнародным зорным каталозе |
Гарадскі цэнтр культуры “Перамога” |
10.00 |
Падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу для моладзі |
Музей |
|
|
|