Оршанцы стали первыми тысячниками Витебщины (+фото)

Ад світанку да прыцемак на калгасных палетках не змаўкаюць маторы камбайнаў, трактароў і іншай тэхнікі. Задача аграрыяў – не толькі ў максімальна сціслыя тэрміны, але і якасна ўбраць з палёў хлеб.Ужо некалькі гадоў запар падчас уборачнай кампаніі хлебаробы Аршанскага раёна задаюць рэкордныя тэмпы. Як правіла, яны першыя ў вобласці перасягаюць тысячны рубеж па намалоце зерня. Не стаў выключэннем і сёлетні сезон.

IMG_8823Адразу тры экіпажы камбайнераў у адзін дзень – 5 жніўня атрымалі пачэснае званне першых тысячнікаў Віцебшчыны, адзін з іх – маладзёжны, два – сямейныя. Браты Кісялёвы – Алег і Міхаіл, Сяргей Спаткай і Дзмітрый Бацюкоў з рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Вусце” НАН Беларусі”, бацька і сын Анатоль і Андрэй Маршалавы з адкрытага акцыянернага таварыства “Маяк Высокае” сталі сапраўднымі героямі жніва-2015.

IMG_9004

 

IMG_8905

IMG_9139

У мінулую суботу старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў і кіраўніцтва раёна, грамадскія аб’яднанні віншавалі адразу ў полі тысячнікаў “Вусця” з поспехам. Па традыцыі, для іх наладзілі сапраўднае свята.

Працяг чытайце ў «АГ» №91 за 11 жніўня 2015 г.

IMG_8955

IMG_8875

IMG_8753

IMG_8795

IMG_9082

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий