Міністр па надзвычайных сітуацыях уручыў узнагароды ў Оршы
Кожны працоўны дзень выратавальнікаў можна назваць экзаменам на трываласць і мужнасць. Але прадстаўнікі гэтай прафесіі сябе героямі не лічаць. Менавіта сціпласцю вылучаецца начальнік пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №17 Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях маёр унутранай службы Дзмітрый Адольфавіч Дайнека.
У сераду нашаму земляку і яго калегам з розных падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Міністр па надзвычайных сітуацыях генерал-маёр унутранай службы Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка ўручыў высокую ўзнагароду ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – медаль “За бездакорную службу” ІІІ ступені, а таксама ўзнагароды міністэрства.
Марына СЯМАШКА.