Каталіцкія вернікі заўтра адзначаць свята Божага Нараджэння
Шаноўныя жыхары Оршы!
Свята Божага Нараджэння – гэта не толькі традыцыя. Першыя хрысціяне мелі свядомасць, што, узгадваючы Нараджэнне Божага Сына, мы тым самым задаём сабе пытанне, ці гатовыя мы сустрэцца з Ім у вечнасці. Біблейскія гісторыі паказваюць нам, што далёка не ўсе былі шчаслівымі па прычыне таго, што Езус нараджаецца. Таксама і сёння для некага факт Жывога Бога – гэта надзея і мір, а для іншых – гэта страх. Жадаю ўсім нам, каб мы былі гатовымі сустрэцца з Ім.
Вясёлых святаў!
Ад імя каталікоў Оршы айцец Аляксандр ЖАРНАСЕК,
настаяцель касцёла святога Язэпа.
РАСКЛАД СВЯТОЧНАЙ ЛІТУРГІІ:
Касцёл святога Язэпа, вул. Савецкая, 6:
СЕРАДА (24.12) – ПАСТЭРКА 20.00;
ЧАЦВЕР (25.12) – 10.00.
Каталіцкая капліца па вул. Магілёўскай:
СЕРАДА (24.12) – ПАСТЭРКА 21.00;
ЧАЦВЕР (25.12) – 10.00.