А Ў ПРЫЧЭПЕ… “ЗОЛАТА”
Малады вадзіцель ПСУП “Радуньскае” Аляксей Карпенка на сёлетнім жніве лідзіруе. На 8 жніўня ён ужо перавёз 2094 тоны зерня.
Прыемнага, усмешлівага хлопца з паўднёвым загарам я сустрэла на зернесушыльным комплексе. Ён якраз разгружаў зерне. “Ну, як ідзе ўборачная кампанія? – пытаюся ў Аляксея. “Для мяне гэта не новая справа, – бадзёра адказвае суразмоўца. – На мінулым жніве працаваў старшым камбайнерам, да гэтага гады тры “трэніраваўся” памочнікам, а сёлета перасеў за баранку МАЗа. Працаваць на зямлі я прывык, бо сам сельскі жыхар”. Па меркаванні Аляксея Карпенкі, задача вадзіцеля заключаецца ў тым, каб своечасова і з найменшымі стратамі перавезці хлеб, ды і спрыяльнае надвор’е, прафесіяналізм камбайнераў таксама вельмі важныя складаючыя поспеху. Днямі маладога вадзіцеля, які перавёз паўтары тысячы тон зерня, віншавалі старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Алег Макарэвіч і адказны за гаспадарку ад райвыканкама, кіраўнік спраў Іна Хамутоўская.
Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.