ПЛЁННАЙ ПРАЦЫ ХЛЕБНАЙ НІВЕ!

Маладыя хлебаробы Аршаншчыны нараўне з вопытнымі аграрыямі шчыруюць на хлебнай ніве. Упэўненасць, жаданне і азарт да працы абавязкова прыводзяць да поспеху.

IMG_1332

Пра гэта добра ве­даюць працаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства “СГЦ “Задняпроўскі” Сяргей Шаўлінскі і Дзяніс Лабацэвіч. Для іх уборка ўраджаю – справа далёка не новая. Сяргей, напрыклад, на жніве ўжо дзясяты сезон, Дзяніс – крыху менш. У кожнага за плячыма ёсць і вопыт, і сур’ёзныя прафесійныя дасягненні. Старшы камбайнер Сяргей Шаўлінскі ў складзе маладзёжнага экіпажа двойчы станавіўся прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў па намалоце зерня. Яго шанавалі на фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі”. Вадзіцель Дзяніс Лабацэвіч у мінулым годзе ўпэўнена трымаў лідзіруючыя пазіцыі на адвозцы зерня. Свой тэмп ён не збаўляе і сёлета. Па стане на 30 ліпеня малады чалавек на МТЗ-3022, 3ПТС12 перавёз 895 тон збожжа. Сярод лепшых маладзёжных зернеўборачных экіпажаў раёна зноў Сяргей Шаўлінскі і яго новы памочнік Арцём Раманоўскі, якія на 30 ліпеня намалацілі 677,8 тоны зерня. Арцём у якасці памочніка камбайнера працуе ўпершыню. Уражанняў, канечне, шмат, але ў сельскай гаспадарцы ён чалавек не новы, таму ведае, што такое жніво і якая гэта адказная справа – убіраць хлеб з палёў. Застаецца толькі пажадаць моладзі, ды і ўсім хлебаробам Аршаншчыны плённай працы на хлебнай ніве і добрага надвор’я. Дарэчы, зерневы клін “Задняпроўскага” складае 3810 га. Ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны 13 камбайнаў, 8 адзінак тэхнікі на адвозцы. На ўчарашні дзень хлебаробы гаспадаркі ўбралі збожжа з плошчы 1532 га, што складае 40,2% ад плана, намалацілі – 5672 тоны. Ура­джайнасць склала 37 ц/га. Адначасова з уборкай ураджаю аграрыі сельскагаспадарчага прадпрыемства вя­дуць нарыхтоўку траў з другога ўкосу, рых­туюць глебу пад пасеў азімага рапсу, убі­раюць з палёў салому.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

НА СНИМКЕ: памочнік камбайнера А. Раманоўскі, камбайнер С. Шаўлінскі і вадзіцель Д. Лабацэвіч.

Добавить комментарий