Наш славуты зямляк
Верасень для жыхароў горада Барань будзе праходзіць пад знакам святкавання юбілея паэта-байкапісца. Пройдзе шмат мерапрыемстваў: конкурс паэтычных работ і сачыненняў, прысвечаных юбілею У. Корбана, літаратурна-паэтычная гасцёўня, тэматычныя класныя гадзіны, экскурсіі. Гарадское тэатралізаванае свята “Мы Корбану нашаму славу пяём!” адбудзецца ў скверы па вуліцы У. Корбана і будзе адным з галоўных святочных з’яў.
У праграме свята: конкурс тэатралізаваных баек сярод вучняй сярэдніх школ горада “Талентаў у нас шмат!”, канцэртная праграма “Гучы, музыка душы! Жыві, байка, павучаючы!”, конкурсна-гульневая праграма “Малюем, гуляем, Корбана -ўспамінаем!”.
У праграме мерапрыемстваў – адкрыццё памятнага знака ў гонар нашага славутага земляка. Закладка каменя павінна стаць адным з ключавых, кульмінацыйных момантаў свята. Ініцыятарамі ідэі выступілі настаўнікі дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №15, якія прапанавалі адміністрацыі горада закласці памятны знак – камень у скверы па вуліцы Корбана. У цяперашні час вядзецца збор сродкаў. Дзеля гэтага, карыстаючыся выпадкам, мы звяртаемся да жыхароў горада з просьбай адгукнуцца і ўнесці ахвяраванні (жадаючыя могуць пералічыць сродкі на р/л 36003040202980 з паметкай “Ганаровы знак У. Корбану”).
Мы вельмі спадзяёмся, што гэтая ідэя будзе падтрымана жыхарамі горада, усімі прыхільнікамі і аматарамі беларускай літаратуры. Гэты крок грамадскасці паса-дзейнічае пашырэнню культурнай спадчыны горада і стане значным укладам у зберажэнне сваіх гістарычных каранёў.
Мы запрашаем вас на свята (аб даце правядзення будзе аб’яўлена дадаткова).