Натхненне на працу

Не толькі хлебам адзіным у гэтыя жнівеньскія дні жывуць хлебаробы, а і песняй, якая настройвае на аптымістычны лад і багаты ўраджай.

Прыемныя музычныя хвіліны механізатарам РСУП “СГЦ “Задняпроўскі” падаравалі -ўдзельнікі раённага народнага аматарскага аб’яднання “Зямны час”. Ня-гледзячы на тое, што пад час канцэртнай праграмы сапсавалася надвор’е: заблішчэлі маланкі, узняўся шквалісты вецер, а неба ў адно імгненне зацягнула шэрымі аблокамі, свята ў гонар хлебаробаў не скончылася. Над полем лілася музыка, дзе кожная нота была прасякнута любоўю да хлеба і людзей, якія яго ўбіраюць з палёў.

Па словах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце РСУП “СГЦ “Задняпроўскі” Аляксандра Шэрсценя, поспех на жніве залежыць не толькі ад матэрыяльнага стымулявання, добрай тэхнікі і паўнацэннага харчавання, таксама важным з’яўляецца і духоўны аспект, бо песня заўсёды натхняе на плённую працу.

Н. ТУРОК

Добавить комментарий