ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Адной са шматлікіх форм пазаўрочнай работы ў Копыскай д/с-СШ з’яўляецца правядзенне тэматычных тыдняў па вучэбных прадметах: матэматыцы, біялогіі, геаграфіі, англійскай і рускай мовах… У сакавіку вучняў традыцыйна чакаў цікавы і насычаны мерапрыемствамі, конкурсамі тыдзень беларускай мовы і літаратуры…
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры не толькі развівае арфаграфічную пільнасць, садзейнічае пашырэнню пазнавальных інтарэсаў вучняў, актывізацыі інтэлектуальных магчымасцей асобы, але і выклікае цікавасць да прадмета, спрыяе выхаванню культуры маўлення на роднай мілагучнай беларускай мове.
Настаўнікамі Галінай Уладзіміраўнай Пачуйка і Галінай Віктараўнай Падбярэцкай былі прадуманы і распрацаваны разнастайныя формы мерапрыемстваў для тыдня. Прайшлі лінгвістычныя конкурсы “Падарожжа па Лінгвістыцы” (5-7 класы), “ Разумнейшы з разумнейшых” (7-9 класы), інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” (9-11 класы), класная гадзіна “Зямля бацькоў – мая зямля” (8-11 класы), віктарына “Мова родная… беларуская…”, конкурс на лепшага знаўца беларускай мовы, Алімпійскія гульні (4-11 класы) і КВіЗ для юных філолагаў (5-7 класы). Пераможцамі конкурсаў і лепшымі знаўцамі беларускай мовы і літаратуры сталі Марыя Самусевіч, Дзіяна Варановіч, Максім Касперскі, Алег Рыбакоў, Сяргей Вацура, Уладзіслаў Рамкоў, Аляксей Галецкі.
(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №34 за 26 марта 2013 года).
Г. ПАДБЯРЭЦКАЯ,
намеснік дырэктара Копыскай д/с-СШ.