СІНЯВОКАЯ ВІЦЕБШЧЫНА

2013 год – юбілейны для Віцебскай вобласці. 75 гадоў споўнілася з часу заснавання гэтага краю, зямлі ратнай і працоўнай славы. Святочны канцэрт, прысвечаны юбілейнай даце, быў наладжаны ў Арэхаўскім мясцовым Доме культуры (на здымках).

Аршанскія артысты розных узростаў радавалі жыхароў і гасцей населенага пункта яркімі нумарамі мастацкай самадзейнасці. Разнастайныя песні, народныя танцавальныя нумары, шматлікія слайды суправаджалі цікавы аповед вядучых пра багатую гісторыю Віцебскага краю.

Менавіта праз Віцебшчыну некалі праходзіў славуты шлях з варагаў у грэкі, на якім, дарэчы, і ўзнікла старажытнае Полацкае княства. Легендарныя людзі ўславілі Віцебскі край – гэта Сімяон Полацкі, Францыск Скарына, Усяслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Марк Шагал і іншыя.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №16 за 12 февраля 2013 года).

Анжэла ШУРДУКОВА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий