МАЛАДЗІЛЬНЫЯ ЯБЛЫЧКІ
На гарадскім рынку можна назіраць, як аршанцы з ахвотай набываюць сакавітыя і прыгожыя яблыкі вытворчасці садаводаў Аршаншчыны – рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Радуньскае”, якое знаходзіцца ў Забалацці. У выхадныя дні за вітаміннай прадукцыяй нават выстрайваюцца чэргі. Амаль штодзень прадаецца па 300-500 тон гэтай садавіны розных гатункаў.
Упраўляючая садам РУП “Радуньскае” Алена Восіпава праводзіць невялікую экскурсію па тэрыторыі сяльгаспрадпрыемства, адначасова расказвае пра сёлетні ўраджай: “У гэтым годзе мы плануем атрымаць амаль 900 тон яблыкаў, 500 тон – будзе закладзена ў сховішча на зімовае збераганне, каб жыхары горада і раёна на працягу ўсяго сезона мелі магчымасць ужываць нашу прадукцыю. За гэты тыдзень плануем завяршыць уборку ўсіх позніх гатункаў яблыкаў: “Антэй”, “Алеся”, “Вербнае” і г.д. з плошчы 262 гектары. І ў гэтым нам актыўна дапамагаюць гараджане”.
(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №121 за 23 октября 2012 года).
Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.
На здымках: дэсант гарадскіх памочнікаў на зборы яблыкаў у РУП “Радуньскае”, садавод прадпрыемства Ніна Тарасевіч, кладаўшчык Вольга Маў чанава прымае і ўзважвае сёлетні ўраджай вітаміннай прадукцыі.