20 ГАДОЎ ТАМУ НАЗАД
…у дні святкавання 925-годдзя Оршы ў маляўнічым кутку горада па вуліцы Красіна быў адкрыты музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Сцяпанавіча Шаўрова. За гэты час музей набыў шмат верных сяброў і прыхільнікаў творчасці нашага славутага земляка. Святочны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю заснавання музея драўлянай скульптуры разьбяра С. Шаўрова, сабраў усіх іх разам.
Створаныя Сямёнам Сцяпанавічам шэдэўры і сёння нікога не пакідаюць раўнадушнымі. У драўляных скульптурах майстра адлюстраваны ўвесь яго творчы шлях. Тут і фальклорныя, і літаратурныя, і казачныя сюжэты, гераічная мінуўшчына Беларусі, народны побыт і інш. У кожнай скульптуры бачацца дасціпнасць, гратэск і гумар творцы.
(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №116 за 11 октября 2012 года).
Анжэла ШУРДУКОВА.
Фота аўтара.