ВЕЧАР У БІБЛІЯТЭЦЫ НЕ МОЖА БЫЦЬ СУМНЫМ!

“Як прайсці ў дзіцячую бібліятэку імя У. Караткевіча?” – напэўна, гэтае пытанне было самым папулярным сярод аршанцаў у мінулую суботу. У старажытным калегіуме іезуітаў праходзіла незвычайнае мерапрыемства – “Нясумны вечар у бібліятэцы-2”.

Супрацоўнікі аршанскіх бібліятэк у сваё прафесійнае свята вырашылі крыху змяніць імідж і паспрабаваць сябе ў ролі казачных герояў і літаратурных персанажаў. І не прагадалі! Каб павандраваць па дзівоснай краіне, у дзіцячую бібліятэку імя У. Караткевіча спяшаліся сотні аршанцаў і гасцей горада. Дарэчы, многія з іх упершыню пераступілі парог гэтага храма кнігі, але хочыцца верыць, што яны абавязкова стануць пастаяннымі чытачамі бібліятэкі.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №108 за 22 сентября 2012 года).

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий