ПРЫЗВАННЕ – УЛАДАРЫ СЯЛА
Спрадвеку Аршаншчына славілася таленавітымі сынамі і дочкамі, жыццё якіх – выдатны прыклад для іншых. У нашых вёсках шмат людзей, якіх можна з упэўненасцю назваць уладарамі свайго лёсу. На іх моцных плячах і трымаецца вёска.
У аграгарадку Смальяны жыве дружная сям’я Сяргея і Кацярыны Капытоўскіх. На радасць маладым бацькам падрастаюць дзве кветачкі – прыгажуня Дар’я і маленькі памочнік Кірыл. Сяргей і Кацярына ўсё робяць разам. Нават працуюць у адной установе – Смальянскім дзяржаўным аграрным каледжы. Глава сям’і сябруе са спортам. Ніколі не адмовіцца выступіць за каледж на спартыўных спаборніцтвах. Дарэчы, сёлета каманда навучальнай установы стала пераможцай раённага этапу турыстычнага слёту працуючай моладзі.
(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №106 за 18 сентября 2012 года).
Марына СЯМАШКА.