СПАЧАТКУ БЫЛО СЛОВА…

Пісьменнікі, паэты, драматургі, публіцысты і шматлікія прыхільнікі мастацкага слова на гэты раз сабраліся ў горадзе Глыбокім, дзе адбыўся дзевятнаццаты Дзень беларускага пісьменства. Сімвалічна, што сёлета ён прысвечаны таксама Году кнігі, 130-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Удзел у гэтым значным для культурнага жыцця краіны мерапрыемстве прынялі намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, намеснік Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец, сотні гасцей з усіх куткоў краіны, блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, дзеячы навукі і мастацтва, журналісты і г. д.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №100 за 4 сентября 2012 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий