В День Конституции в Орше паспорта получили 15 подростков

Пятнаццатага сакавіка 15 юнакоў і дзяўчат, узрост якіх дасягнуў 16 гадоў, атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Станіслава Кошкіна, першага сакратара райкама БРСМ Віталя Сіняўскага і старшага інспектара падраздзялення аддзела па грамадзянству і міграцыі РАУС Святланы Шамшур свой самы першы галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” праводзіцца 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і стала ўжо традыцыйнай.

Вось і на сёлетняй урачыстай цырымоніі прадстаўнікі мясцовай вертыкалі жадалі маладым грамадзянам краіны заставацца патрыётамі сваёй Бацькаўшчыны, з годнасцю несці пачэснае званне “беларус”, прымнажать традыцыі, якія нам засталіся ў спадчыну ад прашчураў. Разам з пашпартам юнакі і дзяўчаты атрымалі ў падарунак сувеніры.

Н. ТУРОК.

One thought on “В День Конституции в Орше паспорта получили 15 подростков

  • 23.03.2010 в 14:38
    Permalink

    А ранше , что не грамадзяне?????

Добавить комментарий