Свята спорту Аршанскага раёна
Не так даўно ў аграгарадку Зубава адбыліся 44-я раённыя спартыўныя гульні, у якіх, акрамя шматлікіх балельшчыкаў, прыняло ўдзел больш за 250 чалавек, што ўвайшлі ў склад каманд ад працоўных калектываў раёна.
На чале каманд сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў былі кіраўнікі, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, а таксама прафсаюзныя лідэры працоўных калектываў. Адметна, што ў адпаведнасці з традыцыяй, штогод прызы для гэтага відовішчнага спартыўнага свята выдзяляе прафкам работнікаў аграпрамысловага комплексу Аршанскага раёна пад старшынствам В. Мурашкі. Сёлетні год не стаў выключэннем. Забягаючы наперад адзначу: прыз за першае месца па ўдзелу ў 44-ых раённых спартыўных гульнях забрала каманда з РСУП СГЦ “Задняпроўскі”. Па выніках, падведзеных кампетэнтным складам журы, у ліку самых падрыхтаваных каманд у розных відах спорту па выбары аказаліся: па баскетболе – каманда ААТ “Птушкафабрыка Аршанская”, па міні-футболе – ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”. Каманда мужчын гэтага прадпрыемства выйшла ў пераможцы па валейболе, а сярод жаночых каманд лідэрам стала каманда са Смальянскага агракаледжа. У перацягванні канату самымі моцнымі сталі спартсмены з ААТ “Агракамбінат “Юбілейны”, а вось у легкаатлетычнай эстафеце, як і ў гіравым спорце – работнікі РСУП СГЦ “Задняпроўскі”. Амаль штогод самым дужым чалавекам Аршанскага раёна прызнаецца Мікалай Васкрасенскі з гэтага працоўнага калектыва. У суботу Мікалай здолеў падняць гіру на памер выцягнутай рукі ажно 160 разоў!
У агульнакамандным заліку перамогу для сваіх калектываў у напружанай, але цікавай барацьбе здолеліздабыць каманды РСУП СГЦ “Задняпроўскі”, другое месца заняла прадстаўнікі ААТ “Агаркамбінат Юбілейны”, трэцяе – каманда Смальянскага агранамічнага каледжа.
Арганізатарамі 44-х спартыўных гульняў выступілі: аддзел па фізічнай культуры, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама, прафкам работнікаў АПК Аршанскага раёна і аддзел па справах моладзі Аршанскага райвыканкама.
Грунтоўную культурную праграму з удзелам сама-дзейных артыстаў, якая стала гарманічным дапаўненнем святу, падрыхтаваў аддзел культуры Аршанскага райвыканкама. Адметна, што на спартыўным мерапрыемстве было шмат дзетвары, якая, безумоўна, бу-дзе рабіць усё дзеля таго, каб праз пэўны час выступіць за гонар адной з каманд Аршанскага раёна.
Л. Гатоўская