Тонкія нітачкі шчырага сэрца
Аксана Рагачова (на здымку) – прадзільшчыца льнокамбіната – зараз знаходзіцца ў чарговым водпуску. І хоць спраў ля ўласнага дома і сям’і вельмі шмат, ужо паспела засумаваць па сваіх калегах і родным прадпрыемстве.
Ды і на фабрыцы №2, дзе яна працуе вось ужо 10 гадоў, таксама чакаюць яе скарэйшага вяртання. Здзіўляцца таму не прыходзіцца. Аксана – адна з тых працаўніц, якія задаюць тэмп у рабоце. Апошнім часам чатыры разы запар перавыконвала паказчыкі прадукцыйнасці працы, што выводзіла яе ў пераможцы разгарнуўшагася на прадпрыемстве спаборніцтва. За добрасумленную працу партрэт Аксаны Уладзіміраўны занесены на дошку Гонару фабрыкі №2.
Людміла Людміна.
Фота аўтара.