БІБЛІЯТЭКА АДКРЫВАЕ НОВЫ СВЕТ

Да 945-гадовага юбілею города аршанцы атрымалі шыкоўны падарунак – адноўленую бібліятэку імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, якой 6 чэрвеня споўніцца 113 гадоў з дня заснавання. Пад дахам адрамантаванага двухпавярховага будынка змешчана каля 110 тысяч кніг.

Ва ўтульных, прасторных чытальных залах пануе яе вялікасць Кніга. У дзень урачыстага адкрыцця бібліятэкі тут разгарнулі сваю работу адразу некалькі кніжных выстаў: “Старадрукаваныя выданні і іконы”, “Бібліятэка духоўнай прозы”, “Класікі сучаснасці”, “2012 – Год кнігі”, “Дарогамі праваслаўя” і іншыя.

Пасля капітальнага рамонту ў бібліятэцы з’явілася зала для масавых мерапрыемстваў і чытальная зала-бібліятэка лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, знакамітага аршанскага пісьменніка Янкі Сіпакова, дзе будуць праходзіць экскурсіі для аршанцаў і гасцей горада. Першымі пераступілі парог гэтай залы госці свята з нагоды ўрачыстага адкрыцця бібліятэкі, сярод якіх і лепшыя сябры Янкі Сіпакова Мікола Мятліцкі, галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, Павел Саковіч, галоўны рэдактар часопіса “Вожык”, Зіновій Прыгодзіч, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня”.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №61 за 2 июня 2012 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий