Цікавыя канікулы

У час вясенніх канікул вучні Шыбецкай дзіцячага садка-базавай школы разам з настаўнікамі наведалі г. Новалукомль.

Падчас экскурсіі яны пабывалі ў музеі гісторыі будаўніцтва горада і Лукомльскай ДРЭС. У гарадскім Палацы культуры энергетыкаў паглядзелі спектакль “Вредные советы”, наведалі дзіцячую бібліятэку і Лукомльскую ДРЭС.

Лукомльская ДРЭС – флагман Беларускай энергетыкі, з’яўляецца самай вялікай электрастанцыяй на Беларусі. Многіх дзяцей падчас наведвання прадпрыемства зацікавілі розныя спецыяльнасці.

Хочацца дадаць, што экскурсія атрымалася дзякуючы адміністрацыі УСГП “Смальяны”, вадзіцелю аўтобуса Канстанціну Крупянькову.

М. МІЛЕР,

дырэктар ДУА “Шыбецкая дзіцячы сад-базавая школа Аршанскага раёна”.

Добавить комментарий