“Каханне – гэта мы”

Аршанскі раённы Дом рамёстваў (дырэктар Ларыса Куляшова) прадставіць лепшыя творчыя работы сваіх майстроў на абласной выставе “Каханне – гэта мы”, якая будзе праходзіць у Віцебску з 10 лютага па сакавік. Арганізатарам выставы выступіў Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці.

Жыхары і госці Віцебска пазнаёмяцца з вырабамі аршанскіх майстроў народнага аматарскага аб’яднання “Натхненне” Галіны Васільеўны Баграцовай і Марыны Аляксееўны Хмарскай. Іх работы ўвабралі ў сябе шматлікія адценні народнага майстэрства. Гэта ласкутнае шыццё, вышыванне, саломапляценне, выцінанка (узор з чорнай, белай або каляровай паперы). На выставе таксама будуць прадстаўлены некалькі лялек з новай калекцыі, над якой працуюць цяпер творцы раённага Дома рамёстваў. Аўтары імкнуцца, каб калекцыя адпавядала менавіта традыцыям нашага рэгіёна. Акрамя гэтага, у Віцебску можна будзе ўбачыць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Цэнтра народнай творчасці (п. Копысь) – разьба па дрэве, ганчарства.

Думаю, творчыя работы Аршанскага раённага Дома рамёстваў, якія будуць прадстаўлены на выставе, зацікавяць многіх, бо за кожнай з іх “стаіць” сапраўдны майстар – творца са сваім светапоглядам, талентам, жыццёвым шляхам.

Анжэла КАРАЛЁВА.

Добавить комментарий