Зробім наш горад утульным і прыгожым

Не зважаючы на капрызы  надвор’я: халодны вецер, дождж, раз ад разу пераходзячы ў снег, дзесяткі жыхароў Аршаншчыны 24 красавіка з энтузіязмам прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, прысвечаным 65-годдзю Вялікай Перамогі.

Напрыклад, кіраўніцтва Аршанскага гарадскога выканаўчага камітэта, у  адпаведнасці з добрай традыцыяй, у гэты дзень прыняло ўдзел  у пасадцы дрэў на тэрыторыі дзіцячага парку і месцы заснавання горада – Замчышчы. Разам са старшынёй гарвыканкама Мікалаем Віктаравічам Лісоўскім у гэтай  акцыі былі заняты  яго намеснікі – Мікалай Віктаравіч Саксонаў, Іван Ігнатавіч Хурбатаў і Сяргей Адамавіч Жэлдзібаеў. У  азеляненні горада дапамагалі начальнікі аддзелаў і службаў гарвыканкама, у тым ліку работнікі КУП “Оршакамгас”.

Не засталіся ўбаку і чыгуначнікі. Прадстаўнікі калектываў  лакаматыўнага і вагоннага дэпо старанна  наво-дзілі парадак  на рэйкавых лабірынтах, убіраючы ўсё да апошняй смецінкі. Разам з тым трэба адзначыць, што многія працоўныя  калектывы Аршаншчыны  ўжо навялі парадак на падведамасных тэрыторыях і сёння заняты высадкай зялёных насаджэнняў і кветак, каб да майскіх святаў дабавіць фарбаў у вясёлкавую палітру свайго краю.

Л. ГАТОЎСКАЯ

Добавить комментарий