ЯНЫ БУДУЮЦЬ ГАРАДЫ

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі будаўнікі. З гэтай нагоды на плошчы Калегіума іезуітаў былі наладжаны святочныя мерапрыемствы, у якіх жыхары і госці горада прынялі актыўны ўдзел.


У паветры адчуваўся пах смажаных шашлыкоў і салодкай ваты, працавалі атракцыёны для дзяцей, нямала пакупнікоў было каля гандлёвых палатак з прысмакамі і рознымі дробязямі. Аматары гульні ў дартс і шашкі змаглі праявіць свае здольнасці ў спаборніцтвах, якія разгарнуліся каля калегіума.

Але ўсе галоўныя падзеі свята былі на сцэнічнай пляцоўцы, дзе прахо­дзілі цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў будаўнічай галіны горада і святочны канцэрт.

Шчырыя словы віншавання калектывам будаўнічых прадпрыемстваў Оршы адрасавалі старшыня гарвыканкама Мікалай Лісоўскі і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Людміла Дабрыніна, якія ўручылі Ганаровыя граматы лепшым будаўнікам горада. А творчыя калектывы горада і госці са сталіцы фольк-шоу гурт “Малінаўка” і артыстка беларускай эстрады Улада падаравалі ўдзельнікам свята свае музычныя нумары. Яскравыя агеньчыкі феерверку ў вячэрнім небе сталі кульмінацыяй свята будаўнікоў у Оршы.

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий