Як у Александыі прайшоў гала-канцэрт з удзелам зорак Беларусі і Расіі
Аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна ў мінулую суботу стаў сапраўдным культурным цэнтрам. Традыцыйна на беразе Дняпра, на скрыжаванні двух абласцей – Магілёўскай і Віцебскай адбылося маштабнае свята “Купалле”. Яго ўдзельнікамі ў гэтым годзе сталі каля 70 тысяч чалавек.
Рэспубліканскі фестываль “Александрыя збірае сяброў” з кожным годам усё больш і больш набірае папулярнасць. З упэўненасцю можна сцвярджаць, што ён даўно стаў нашым нацыянальным брэндам.
Як заўсёды, самы яскравы эпізод свята ў Александрыі – гала-канцэрт пад назвай “Ёсць на што паглядзець!”. Яго па традыцыі адкрыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Вялікі гала-канцэрт з удзелам зорак беларускай і расійскай эстрады падараваў шмат эмоцый і пазітыву. Музычная камедыя з элементамі шоу і тэатралізаванае прадстаўленне захапілі сваім сюжэтам з першых хвілін. Вядучыя тэлеканала АНТ шукалі па ўсёй краіне новыя таленты. Са сцэны гучалі як папулярныя хіты, так і новыя песні. Такія мелодыі, як «Ягода малина», «Ах, какая женщина!», «Эти глаза напротив» і іншыя падпявалі ўсе гледачы. На Александрыйскай сцэне выступілі заслужаныя артысты Беларусі Аляксандр Саладуха, Вікторыя Алешка, Іріна Дарафеева, Дзмітрый Смольскі, группы “Аура”, “Дрозды” і іншыя. Разам з Алёнай Ланской – аршанская ўзорная арт-студыя “Натхненне” пад кіраўніцтвам Кацярыны Вяткінай. Творчасцю гасцей “Купалля” парадавалі госці: Руслан Аляхно, Наталля Падольская, Алена Ваенга, Ігар Мікалаеў.
Пасля двухгадзіннага музычна-тэатралізаванага прадстаўлення Александрыя заззяла рознакаляровымі агнямі святочнага феерверка. А пасля пачалася маладзёжная дыскатэка, якая працягнулася да 3 гадзін ночы.
Настасся ТУРОК.
Фото аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.