У Дачненскім яслях-саду адсвяткавалі «Купалле»

Адкуль пачынаецца Радзіма? Напэўна, з таго месца, дзе ты нарадзіўся, жывеш, дзе жылі твае бацькі. Там, дзе знаёма кожная сцяжынка, кожны ручай, кожная кветачка, што квітнее ўлетку.

Як жа пранесці праз усё жыццё ў сэрцы і перадаць любоў да свайго краю сваім нашчадкам? А ўсё проста. Трэба размаўляць пра гэта з дзеткамі з самага ранняга ўзросту. У Дачненскім дзіцячым садку шмат увагі надаецца гэтай тэме. Выхаванне дзетак накіравана на развіццё беларускай мовы, на вывучэнне беларускіх песень, вершаў, прыказак, прымавак і іншых забаў. Кожнае фальклорнае свята абавязкова праходзіць па сваіх сцэнарыях, якія характэрны для нашага рэгіёна.

Вось і свята “Купалле” прайшло 6 ліпеня са сваімі традыцыямі, абрадамі. Тут былі і пошукі папараць-кветкі, і скокі праз вогнішча, і любімая дзеткамі гульня “Лапці”, і нават свой шумавы аркестр. Задаволены засталіся ўсе: удзельнікі, гледачы і выхавальнікі.

Л. ХРЫТАНЬКОВА,
музыкальны кіраўнік Дачненскага яслей-сада.