У Аршанскім раёне завяршаецца нарыхтоўка зялёных кармоў
У гаспадарках рэгіёна завяршаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу.
На 10 ліпеня на Аршаншчыне скошаны травы на плошчы 15 659 га, што складае 108 % ад плана. На адну ўмоўную галаву жывёлы прыходзіцца 11,58 цэнтнера кормаадзінак (узровень мінулага года).
Аграрыі нарыхтавалі 3 687 тон сена, 4 359 тон сіласу, заклалі 112 913 тон сенажу, у тым ліку ў палімерную ўпакоўку – 6 497 тон.
У лідарах па корманарыхтоўцы сярод гаспадарак рэгіёна – “Радуньскае”, агракамбінат “Юбілейны”, філіял “Цяплічны”, “Ларынаўка”, “Задняпроўскі” і іншыя. Некаторыя гаспадаркі ўжо прыняліся і за другі пакос траў.
Сярод перадавікоў рэгіёна па нарыхтоўцы кармоў – трактарыст-машыніст СУП “Радуньскае” Глеб Градзюшка. На 10 ліпеня ён закатаў у стрэйч-плёнку амаль дзве тоны сенажу. Глеб Аляксандравіч у гэтым годзе ўпершыню сеў на новы прэс-падборшчык нямецкай вытворчасці. Лідара з “Радуньскага” на рабочым месцы павіншавала старшыня Аршанскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Нікіценкава.
Анжэла ШУРДУКОВА.
Фота Н. ТУРОК.