Аршанскім ветэранам пачалі ўручаць юбілейныя медалі да 75-годдзя Вялікай Перамогі

Адным з першых юбілейны медаль “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” атрымаў 94-гадовы ветэран вайны Яфім Емяльянавіч Бразгуноў.

Ураджэнца Магілёўскай вобласці наведалі старшыня аддзела ідеалагічнай работы і па справах моладзі Аршанскай райвыканкама Алена Русакова, а таксама прадстаўнікі Аршанскага льнокамбіната – намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Сідзін, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Алена Кавецкая і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Алена Шакуціна. Госці адрасавалі ветэрану цёплыя віншаванні і словы падзякі, уручылі кветкі і падарункі.

45 гадоў Яфім Емяльянавіч адпрацаваў на льнокамбінаце. Нягледзячы на свой узрост ён і сёння стараецца прымаць актыўны удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія праходзяць у рэгіёне. Даўняе захапленне ветэрана – шашкі і шахматы.

Усяго юбілейныя ўзнагароды “75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў”  на Аршаншчыне атрымаюць 80 ветэранаў вайны і 265 вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Анжэла ШУРДУКОВА.
Фота аўтара.