Праваслаўная царква адзначае Дзмітраўскую бацькоўскую суботу 2 лістапада
2 лістапада праваслаўная царква адзначае Дзмітраўскую бацькоўскую суботу.
Пасля перамогі над татарамі на Куліковым полі ў 1380 годзе Дзмітрый Данскі прапанаваў устанавіць памінальны дзень па загінуўшых воінах у гэтай бітве –
Дзмітраўскую суботу, у гонар святога Дзмітрыя Салунскага.
З цягам часу ў гэты дзень разам з воінамі сталі памінаць не толькі памерлых сваякоў, але і ўсіх продкаў, незалежна ад месца іх пахавання, а таксама ўсіх хрысціян увогуле.
Да гэтага дня некаторыя людзі стараюцца навесці парадак на могілках родных, а таксама на тых, дзе па розных прычынах ніхто ўжо не бывае. У сам дзень бацькоўскай суботы ідуць у храм, каб памаліцца за памінальнай службай, паставіць свечку, прынесці прадукты на паніхідны стол. А вось звычай прыносіць прадукты на могілкі праваслаўнай царквой не падтрымліваецца і лічыцца перажыткам язычніцкіх традыцый.
М. СІНЯКОЎ.