КОМПАС – ГЭТА ЗАЙМАЛЬНА І СУР’ЁЗНА

Настаўнік працоўнага навучання і чарчэння сярэдняй школы №8 Андрэй Паўлаў быў запрошаны ў Мінск выступіць на рэспубліканскім ІТ-семінары АСКОН, які адбыўся ўпершыню і быў прысвечаны выкарыстанню сучасных тэхналогій праектавання ў навучальным працэсе.

Андрэй Аляксеевіч выступіў з паведамленнем аб праектаванні ў КОМПАС і ўдзеле вучняў восьмай школы ў конкурсе АСКОН. Удзельнікі семінара адзначылі ўнікальны выкладчыцкі вопыт СШ №8 – займальнае графічнае мадэліраванне на камп’ютары на ўроках чарчэння. Гэта зацікаўлівае школьнікаў да прадмета. Унікальны курс камп’ютарнага мадэліравання пачынаецца на ўроках чарчэння і заканчваецца рэальнымі вырабамі на прадмеце “Працоўнае навучанне». Цікавасць да інжынернай справы прабуджаецца нават у вучняў пачатковых класаў. Так, у мінулым годзе другакласнікі Мікіта Вінаградаў і Даніла Пацееў сталі самымі юнымі за ўсю гісторыю ўдзельнікамі конкурсу «Будучыя АСы камп’ютарнага 3D-мадэліравання”. А сягоння ў гарадскі аддзел адукацыі ад школы пададзена заяўка на дзейнасць у рэжыме гарадскога рэсурснага цэнтра для выкладчыкаў па тэме: “Выкарыстанне камп’ютарнай графікі пры навучанні чарчэнню (з выкарыстаннем сістэмы аўтаматызаванага праектавання КОМПАС 3D)”.

Магчыма, не ўсе стануць інжынерамі-канструктарамі, але навыкі мадэліравання, стварэння і чытання чарцяжоў будуць выкарыстаны ў іншых важных прафесіях – зваршчыка, токара, сталяра, дызайну па мэблі, слесара-рамонтніка лятальных апаратаў і г. д.

Што да маючых месца вынікаў, то валоданне інструментам КОМПАС дапамагло некаторым выпускнікам восьмай школы зрабіць свой прафесійны выбар: тры чалавекі вучацца ў Полацкім дзяржаўным універсітэце на інжынера-будаўніка, двое будуць інжынерамі-машынабудаўнікамі (Магілёўскі беларуска-расійскі ўніверсітэт), адзін набывае прафесію тэхніка-будаўніка (Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж).

М. Камароўскі.

One thought on “КОМПАС – ГЭТА ЗАЙМАЛЬНА І СУР’ЁЗНА

  • 31.05.2012 в 23:33
    Permalink

    Але ніхто не паступіў у ВДТУ, адкуль 2 настаўніка і адзін студэнт, якiя на здымку.

Добавить комментарий