5 снежня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца адкрыццё выставы «Адам і Ева»

5 снежня ў 16.00 ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы жывапісу і скульптуры Сяргея Сотнікава «Адам і Ева».

Яна арганізавана сумесна з установай адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і скульптурныя кампазіцыі розных гадоў.

Выстава будзе працаваць па 31 снежня.

Адрас: вул. Уладзіміра Леніна, 6а, 2 паверх.

Час працы: 10.00-18.00 штодня, акрамя панядзелка.

Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.

Р. КАНДРАЦЮК,
загадчык Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.