У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адкрылася выстава «Краявіды Аршаншчыны»

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі адкрылася выстава па выніках пленэру, прысвечанага 30-годдзю ўстановы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» «Краявіды Аршаншчыны».

Пленэр, што адбыўся ў Оршы ў пачатку жніўня, аб’яднаў як ужо вядомых, так і маладых мастакоў з Мінска, Віцебска, Маладзечна, Ліды і Клімавічаў.

Прыгожыя краявіды, гістарычныя і архітэктурныя помнікі Аршаншчыны сталі цэнтральнымі вобразнымі дамінантамі ў творах мастакоў.

Радзіма класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча паўстае ў палотнах Міхася Цыбульскага, Віктара Данілава, Сяргея Цігарава, Дзмітрыя Кузьміча, Юліі Коба, Алены Баравой, Аляксандра Буйкевіча, Паўла Зянько і Леаніда Ячнева сапраўды велічнай. Кожны з мастакоў імкнуўся адлюстраваць тое, што яго асабліва ўразіла на Аршаншчыне і натхніла на творчасць.

Выстава працягнецца па 31 кастрычніка.

Адрас: г. Орша, вул.Уладзіміра Леніна, 6а.

Час працы – с 10.00 да 18.00. Выхадны – панядзелак.

Кантактны тэлефон 8(0216) 56-37-50.

Р. КАНДРАЦЮК,
загадчык Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.