У Оршы 25 ліпеня адбудуцца літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна…”
25 ліпеня – дзень памяці Уладзіміра Караткевіча. І па даўняй традыцыі ў гэты дзень у гарадскім дзіцячым парку “Казачная краіна” каля помніка пісьменніку адбудуцца літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна…”.
Нашчадкі пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці, супрацоўнікі аршанскіх музеяў і бібліятэк прыйдуць да помніка, каб прачытаць вершы, узгадаць жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча.
Аршанскі музей У. С. Караткевіча запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца да мерапрыемства 25 ліпеня ў 11.00.
Поўная перадрукоўка тэксту і фатаграфій забаронена. Частковае цытаванне дазволена пры наяўнасці гіперспасылкі.