Аршанцы падпісваюцца на “Аршанскую газету”

Ідзе падпісная кампанія на “Аршанскую газету” на другое паўгоддзе 2024 года.


У аддзяленнях паштовай сувязі Аршанскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” праводзяцца Дні падпісчыка. Першыя з іх адбыліся ў АПС № 1 (вул. Васіля Молакава, 25), АПС № 2 (пр-т Тэкстыльшчыкаў, 20), АПС № 12 (вул. Міра, 40). Удзельнікі мерапрыемстваў мелі магчымасць паразмаўляць з супрацоўнікамі газеты, выказаць пажаданні і прапановы, а таксама атрымаць сувеніры з лагатыпамі любімага выдання.

Сярод новых сяброў газеты – Марына Каласоўская,Таццяна Парфёнава з дзецьмі Ксеніяй і Міронам, Кацярына Лявоненка, Іна Валадкевіч.

– Шмат гадоў выпісваю “Аршанку”. З цікавасцю знаёмлюся з мясцовымі навінамі, імкнуся быць у курсе ўсяго, што адбываецца на роднай Аршаншчыне. Газета мне вельмі падабаецца, – адзначыла наша пастаянная чытачка Валянціна Савіцкая.

Газеты на другую палову 2024 года выпісалі нашы пастаянныя падпісчыкі: І. Бяляўскі, Л. Давыдзенка, Л. Вараб’ёва, Л. Новікава. В. Валейша, Т. Талкучкіна.

Ветэран працы Антаніна Радзянкова расказала, што з асаблівай цікавасцю прачытала святочны номер “Аршанскай газеты” за 8 мая, прысвечаны 80-годдзю вызваленнія Беларусі ад нямецкіх акупантаў у час Вялікай Айчыннай вайны і 79-годдзю Вялікай Пабеды на фашысцкай Германіяй.

– У ім расказваецца аб героях вайны, у тым ліку аб маёй маці-франтавічке Яніне Тышко, якая працавала у санітарным поезде і ратавала параненых, – адзначыла яна.
Усе ўдзельнікі Дня падпісчыка атрымалі сувеніры ад рэдакцыі “АГ”.

Людміла МАРШАЛОВІЧ.
Фото аўтара.

Поўная перадрукоўка тэксту і фатаграфій забаронена. Частковае цытаванне дазволена пры наяўнасці гіперспасылкі.